Пухавіцкі вытворчы ўчастак
Малочны завод у Пухавічах з'явіўся ў 1954 годзе. Разлівалі кефір, малако, выраблялі тварог, з часам сталі рабіць алей, тварожныя дэсерты, смятану ў 200-грамовых шклянках. Натуральнамалочнай прадукцыяй забяспечвалі Пухавіцкі раён. Пры гэтым прымалі за суткі звыш 200 тон малака, а перапрацоўвалі 20-40 тон, астатняе адпраўлялі на іншыя малочныя прадпрыемствы вобласці.
У 2007 годзе Пухавіцкі малочны завод у ходзе рэарганізацыі быў далучаны да ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» у якасці вытворчага ўчастка.
Сёння сюды паступае малако з чатырох гаспадарак Пухавіцкага раёна. Абсталяванне па-ранейшаму дазваляе прымаць да 200 тон малака за суткі. У 2020 годзе былі адрамантаваны лініі прыёмкі сыравіны, выраблены касметычны рамонт у памяшканнях.